Зимовыя прыгоды

Беларуски Куток
Зимовыя прыгоды
Наталья Стрелкина

Разгубілася чамусці зіма.
Учора ж грукалася ў дзверы сама.
Раптам сціпла сыпле снег на парог.
Гурбы-горы не мяце ўздоўж дарог.

Не казыча нос марозам яна.
Не ілье ў бакал Шампані віна.
На рацэ шкадуе лёд настудзіць.
Дазваляе іней сонцу стапіць.

Ускубну яе за мягкі бачок.
Дам зіме забаўку - вёрткі ваўчок.
Завірухі закруціць навучу.
Святкаваць Каляды з шыкам хачу:

Каб бялюткі зіхацеў дыванок,
Каб з гары на санках з'ехаць я мог,
Па лыжні за ёй ляцець наўздагон,
Напалохаць крыкам зграю варон.

Гэй, зіма! Хутчэй прыходзь да мяне!
Не пара шчэ саступаць час вясне.
Хай пад беленькім пухнатым сняжком
Засынаюць лес ды поле з лужком.

Учора ж грукалася ў дзверы зіма.
Сёння ў хованкі гуляе сама.