Сон Шакула

Анатоль Кудласевич
Сон Шакула
Смутныя часы пераблыталі ўсё ў галовах. У чалавечых і ў тараканавых, змяшалася ява і сон, рэчаіснасць і мроі. Ён не ведаў, што гэму толькі сніцца. О, жудасць! Ён прыняўў сон за яву. Нібыта прачнуўся і з жахам заўважыў: у яго прапалі вусы. Няма вусоў, яны зніклі. А заместа прывычных трох пар лапак, выраслі чатыры здаравенныя качаргі, дзве знізу, і дзве зверху, а на верхніх па пяць растапырак на кожнай. Ніякіх крыл за спіною. Паступова да Шакула пачало даходзіць (вусцішна зрабілася), што ён стаў чалавекам. Жахнуўся калі агледзеў сваё агромністае цела: колькі ж харчоў патрэбна, каб укарміць гэткую тушу? Раней бы крышачкі хлеба яму хапіла на тыдзень, а цяпер, ведаў гэта па вопыту, прыйдзецца карміць сваё цела цэлыму буханкамі. А дзе іх узяць? Шакул ведаў, што днём людзі сыходзяць на нейкую работу, пэўна, шукаць ежу для сябе і для тараканаў. Верагодна, ёсць нешта ў тысячу разоў большае за чалавека, як сам чалавек у тысячы разоў большы ў параўнанні з тараканамі, і, пэўна, работа праяўляецца ў тым, каб ісці да стала тае аграмадзіны, якая заглытвае цэлымі вагонамі а абедае цэлымі эшэлонамі, а чалавеку застаецца падбіраць каля такога застолля крышачкі-буханкі. А той страшны аграмадзіна, што ў тысячы разоў большы за чалавека, дзе сам здабывае харчы? Жудасныя пытанні. Жах ахапіў Шакула, калі ён уявіў сабе.
Закрычаў у роспачы і прачнуўся. Ён — маленькі рыжы тараканчык, такі бяскрыўдны, такі рахманы. Як добра, што бог зрабіў яго ўсяго толькі насякомым. Ніякіх табе турбот і праблем — залез у сметніцу і, лічы, патрапіў у рай. Наеўся ад пуза і ляжы сабе. Прыгажавасць і безтурботнасць. Касаротае тараканавае шчасце.
Прыгажавасць і млявасць. Бяспека. Насалода свабоды — бестурботнасць, касаротае шчасце.