Род... Радзiма... Бог

Анатоль Кудласевич

      Род… Радзіма… Бог…

“І ведае Прашчур наш, што мы - Сіла вялікая,
  і не могуць адолець нас ворагі нашы, калі мы разам.”
( Кніга Вялеса)

1. Характарыстыка “Кнігі Вялеса”
Ад свяшчэнных кніг старажытных грэкаў і рымлян да нашага часу дайшло не шмат: “Рапсадычная Тэагонія” Арфея, “Кніга Сівіл” і сачыненні Мусея; захаваўся скандынаўскі эпас, сабраны ў 13 стагоддзі - “Старэйшая Эдда” і “Малодшая Эдда”; друіды пакінулі толькі познія ірландскія паданні. У гэтым шэрагу “Кніга Вялеса” займае асаблівае месца, бо гэта - жрэчаская кніга, і таму яе тэксты - старажытнейшая традыцыя Еўропы. І не толькі. Аповеды “Кнігі Вялеса” аб прарадзіме роднасныя паданням старажытнаіндыйскіх Вед, авестыйскай літаратуры, а паданні “аб праайцах” сходныя з біблейскімі легендамі пра патрыярхаў. Перад намі разгортваецца Духоўная Светабудова старажытных русаў, якая ўвабрала ў сябе вопыт тысячагадовых духоўных пошукаў, барацьбы, перамог і паражэнняў шматлікіх народаў, што насялялі Еўраазію.
Аляксандр Асаў (перакладчык на сучасную рускую мову старажытных тэкстаў і ўкладальнік тлумачэнняў) характэрызуе “Кнігу Вялеса” як “свяшчэннае пісанне славян”, як “адзін з самых старажытных жрэчаскіх тэкстаў Еўропы”. Кніга,  выразаная на букавых дошчачках ноўгарадскімі жрацамі ў 9-тым стагоддзі і прысвечаная Богу Вялесу,  апісвае легендарную гісторыю славян і многіх іншых народаў Еўразіі ад часу праайцоў (20-е тысячагоддзе да нашай эры), ахопліваючы гістарычны час, які вызначаецца пачаткам І-га тыс. д. н. э. да 9-га ст. н. э. уключна.
2. Змова маўчання
 Не ўсё, што друкуецца ў сучаснай Расіі, даходзіць да беларускага чытача. Але і большасць СМІ Расійскай Федэрацыі замоўчваюць з’яўленне такой выключнай падзеі, як выданне “Кнігі Вялеса, падзеі не меньш значнай для канца 20-га стагоддзя, чым выданне ў 19-тым ст. Мусіным-Пушкіным “Слова аб палку Ігаравым”. Вакол кнігі ўтварылася плотная зона маўчання.  І гэта пры тым, што з пачатку 90-х гадоў “Кніга” вытрымала некалькі выданняў, былі асобныя публікацыі ў часопісах “Навука і рэлігія” і “Маладая гвардыя”. Мала таго, выданне Аляксандра Асава выклікала ўзбуджаны шал навуковай палемікі ў вузкіх навуковых колах, знайшліся вучоныя, якім ўбачылася ў пісаннях падробка, падлог, умелая фальсіфікацыя. Але такому меркаванню супярэчаць не толькі гістарычныя факты, лінгвістычныя і міфалагічныя доказы, але і  “сам Дух старажытнасці”, пад які, па словах Пушкіна, “не магчыма падрабіцца”. Пазіцыя падазронасці, непрыяцця і скепціцызму не новая. Успомнім, што падобныя нападкі вытрымала і “Слова аб палку Ігаравым”.  Але час ўсё раставіў па сваіх месцах. А колькі плётак разносілася пра Шолахава, які абвінавачваўся  ў плагіаце і крадзяжы? І цяпер, калі знайшоўся сапраўдны рукапіс “Ціхага Дона” - ці раскаяўся хто-небудзь у сваіх памылках, ці папрасіў публічнага прабачэння перад памяццю пісьменніка і чытачамі? Ніхто! Гэта добра, што час падцёр недасведчаным смаркачы, але, зноў жа, толькі адзінкі ведаюць, што праўда ўзяла верх, а для большасці застаецца амаль неаправяргальным фактам: нешта там з Шолахавым не зусім прыстойна, што, магчыма, і не ён напісаў вялікую эпапею? Цень кінута - і гэта галоўнае для іх: пасеяць сумненне. І дарэмна чакаць, што подлы  па натуры сваёй у адзін момант зменіцца і адчуе пакуты сумлення. Так не бывае.
Застаецца толькі цешыць сябе надзеяй і спадзявацца: калі славянскія народы  стануць годныя дару, будуць  гатовымі прыняць святыню продкаў, то вернуцца і “дошчачкі ноўгарадскіх валхвоў”. Цынікі, скептыкі, а то і адкрытыя ворагі славянства і тады не павераць у такую мажлівасць, хіба толькі як злягуць у дамавіну, і твар у твар сустрэнуцца з суровымі але справядлівымі Багамі.
3. Вяртанне на Радзіму
Цярністым шляхам прабіваўся Запавет ноўгарадскіх валхвоў да сваіх нашчадкаў. Ужо тое, што кніга заяўляла пра сябе ў лёсавызначальныя часы усходяняга славянства, сведчыць пра яе вялікае значэннэ для нашых народаў, ці па іншаму - аб сапраўднай духоўнасці. У тым, як кніга набліжалася да свайго непасрэднага чытача, бачыцца  знакавасць і сімвалізм у на ўзроўні містыкі.
У часы Грамадзянскай вайны (1919г.!) дошчачкі “Кнігі Вялеса” былі знойдзены палкоўнікам Белай арміі Алі Ізенбекам у маёнтку князёў Данскіх-Захаржэўскіх каля Харкава. Ізенбек цікавіўся гісторыяй і зразумеў каштоўнасць знаходкі настолькі, што ва ўмовах адступлення, вырашыў уратаваць дошчачкі, а гэта некалькі поўных мяхоў. Кніга аказалася за мяжой. У 1924 годзе з Ізенбекам знаёміцца Міралюбаў, пятнаццаць гадоў затым прыходзіць ён у майстэрню Ізенбека і працуе над кнігай: перапісвае, здымае копіі, займаецца рэстаўрацыяй. Пазней Міралюбаў успамінаў: “Я смутна прадчуваў, што магу страціць дошчачкі, тэксты могуць згубіцца…” Прадчуванне спраўдзілася. 13 жніўня 1941г. (!) Ізенбек раптоўна памірае. Бельгія акупіруецца  фашыстамі. Міралюбаў потым напіша, што “дошчачкі Ізенбека адразу ж былі забраны Гестапа разам з 600-цістамі карцінамі. (Кніга трапіла ў рукі “Ананэрбе”, у перакладзе - “Спадчына продкаў”, тая самая арганізацыя, якая ладзіла экспедыцыі ў Гімалаі, Тыбет, займалася духоўна-містычнымі распрацоўкамі). Адна з копій Міралюбава (праз Ляшэўскага, якую ён у свой час даслаў нейкаму Бутаву) і вярнулася на гістарычную радзіму. Дзякуючы клопату Аляксандра Асава тэксты выйшлі ў свет у пачатку дзевяностых, гаворачы па іншаму, у пачатку смуты новага часу. Слова жрацоў, запісанае звыш тысячы гадоў таму, дайшло да непасрэдных адрасатаў:
Успомнім пра тое, як з ворагам біліся нашы бацькі,
Якія і сёння з нябёсаў лазурных глядзяць на зямлю,
І гэтак па-добраму хораша нам усміхаюцца.
І мы на зямлі не адны ў белым свеце –
Бо душамі з неба бацькі нашы свецяць…


4. Славянская Галгофа
Кожны чалавек рана ці позна перажывае суровае выпрабаванне на трываласць, на ўласную годнасць, кожны праходзіць сваю асабістую Галгофу. Здараецца, што галгофскі шлях не аднойчы перакрыжоўвае жыццё. Што ўжо гаварыць пра цэлыя народы, пра сукупнасць роднасных плямён, якіх называюць славянамі. Ці не шмат было такіх выпрабаванняў: 1991, 1941, 1920,  1919, 1917, 1914, 1905, 1861, 1831, 1812, 1612, 1514, 1410…  Не будзем заглыбляцца ў гістарычныя даты, скажам толькі, што  адгалоскі першай славянскай Галгофы даляцелі да нас ад 368 года нашай эры, у гэтым годзе Амал Венд укрыжаваў Буса Белаяра разам з семюдзесяццю славянскімі правадырамі. І пра гэта  распавядаецца ў “Кнізе Вялеса”.
Бус Белаяр паходзіў са старажытнай царскай дынастыі, якая была ў сваяцтве з многімі царскімі дамамі Ірана, Індыі і Еўропы. Імя Бус - лічылася тронным іменем славянскіх князёў. Адным з продкаў Буса Белаяра быў скіф Бус Бактрыйскі, які ў часы Аляксандра Македонскага правіў у Бактрыіі і Сагдзіане, той самы, што забіў Дарыя Трэццяга  і абвясціў сябе царом Персіі, прыняўшы дынастычнае імя Артаксеркс.
Згодна каўказкаму паданню, у Буса Белаяра было сем братоў і сястра Лебедзь. Ён умацоўваў ведычную веру, вучыў аб Шляху Праві, удакладніў даты народных святаў, іншымі словамі - стаў Пабудам усёй Русі.
Паводле Бусавага календара мы жывем і па сённяшні дзень: многія праваслаўныя святы маюць пад сабою старажытны ведычны грунт. Дзень, які сёння адзначаецца як дзень Іллі Прарока супадае з Пярунавым днём. Можна назваць і іншыя адпаведнасці: Нараджэнне Богародзіцы - Нараджэнне Златы Майі, дзень Іаана Хрысціцеля - дні Кастрамы і Купалы,  і гэтак далей.
Рускалань у часы Буса квітнела. Раскінуўшыся ад Алтая да Каўказа, вяла гандаль з многімі краінамі. Па Вялікаму Шаўковаму Шляху, які межаваў з Рускаланню ў нізоўях Волгі, на рускія кірмашы ішлі кітайскія тавары, шоўк і золата.
К сярэдзіне 4-га стагоддзя склаліся даволі няпростыя адносіны з готамі. Не дапамог захаванню міра і дынастычны шлюб готскага караля Германарэха і царэўны Лебедзі, роднай сястры Буса Белаяра. У прыступе рэўнасці Германарэх забівае сваю жонку, што паслужыла прычынай славяна-готскай вайны. Воіны Рускалані і Славеніі, пад кіраўніцтвам цара антаў-рускалан Буса і цара славен наўгародскіх Славена, адбілі напад остраготаў канунга Германарэха, які скарыў многія народы і утварыў імперыю готаў. Паводле “Баянава гімна” і готскіх паданняў, у той славяна-готскай вайне сам Германарэх быў смяротна паранены Бусам. Баючыся гунаў, пад якімі хутчэй за ўсё трэба разумець славян, ён скончыў жыццё самагубствам. Усе землі Остраготыі ў Таўрыдзе і ў Паўночным Прычарнамор’і сталі славяна-рускімі. Але ў гэтых жа землях заставалася шмат готскіх радоў. Яны жылі ў Таўрыдзе затым цэлае тысячыгоддзе. Аб “готских девах”, якія успамінаюць “время Бусово”, узгадваецца і ў “Слове аб палку Ігаравым”.
Готскія  цары пастаянна варагавалі паміж сабой за ўладу. І вось праз нейкі час Амал Вінітар ( паводле “Кнігі Вялеса”Амал Венд), намагаючыся пазбавіцца славянскай залежнасці, робіць некалькі паходаў у славянскія землі. Спачатку ён церпіць паражэнні. Але затым,  даведаўшыся, калі надыходзіць Канец Дня Сварога (па прадказанням у гэты дзень Бусу Белаяру была прадвешчана гібель), ён разбівае войскі русаў і ўкрыжоўвае Буса Белаяра а разам з ім - семдзесят іншых славянскіх правадыроў.
Увес народ славянскі аплаквае вялікую страту. Жонка Буса ставіць яму помнік на кургане ў Пяцігор’е, на беразе рэчкі Этока. Манумент выцесваецца з прывезенага ад вытокаў  Алатыркі Алатыр-каменя.  Каб увекавечыць памяць Буса,  пераіменаўваецца і сама рака Алатырка ў раку Буса (цяпер Баксан).
Да сярэдзіны 19 стагоддзя помнік Бусу Белаяру стаяў на вяршыні кургана і вельмі ўшаноўваўся мясцовымі жыхарамі - кабардзінцамі і казакамі. Затым ён бы перавезены ў Гістарычны музей Масквы (сам жа курган раскапаны берандзеямі, а святыні схаваны). Гавораць, што і сёння на пастаменце помніка можна прачытаць надпіс, выкананы старажытнай славянскай рунікай:
О-ом! Боже! Ом!
О-ом хайэ! О-ом хайэ! О-ом хайэ!
О-ом хайэ! О-ом хайэ! Побуд!
О-ом хайэ! Побуд! Сар!
Верьте! Сар Ярь Бус – Богов Бус!
Бус - Побуд Руси Божей!
Боже Бус! Ярь Бус!
5875, 31 лютеня
Дата дадзена ў візантыйскай традыцыі ад Утварэння свету. Яна супадае з днём вясенняга раўнадзенства 21 сакавіка 368 года. З гэтага дня пачынаецца Новы Дзень Сварога, які цягнецца 27 тысячагоддзяў! Уяўляеце, якімі часавымі катэгорыямі аперыравалі нашы продкі? 30 дзён у люцені бывае адзін раз у чатыры гады, а 31 – аднойчы на эпоху, дзень гэты лічыўся самым змрочным і трагічным. У гэты дзень  Амал Венд і здзейсніў жудаснае прароцтва.
Паданне аб Прэабражэнні Буса ўвайшло і ў хрысціянскую традыцыю, аказаўшы уплыў на укладальнікаў Евангелляў,  якія кананізіраваліся ў гэты ж перыяд. Ды і ў Старым Запавеце ёсць прароцтва аб смерці Месіі праз 400 гадоў пасля нараджэння Ісуса і аб наступленні “новага веку”. У Трэцяй кнізе Ездры чытаем: ”Бо адкрыецца Сын мой Ісус з тымі, якія з ім, і тыя, што застануцца, будуць цешыцца 400 гадоў. А пасля гэтых гадоў памрэ Сын Мой Хрыстос (Месія)…” Ездра прарочыў у часы вавілона-скіфскага палону. У скіфаў, верагодней за ўсё, і было запазычана  прадказанне.
У Дабравесцях расказваецца пра зацямненне ў час галгофскай трагедыі. Поколькі сонечных зацямненняў на Пасху не бывае (так сцвярджаюць астраномы), гаворка ідзе пра луннае. А яно ва ўказаны тэрмін, было менавіта 21 сакавіка 368 г., і нічога падобнага не здарадася ні ў першым, ні ў другім стагоддзі. Магчыма, што раннія хрысціяне бачылі ў Бусу Белаяру новае ўвасабленне Ісуса Хрыста (ідэя рэінкарнацыі, напрыклад, падтрымлівался такім тагачасным  богасловам як Арыген, ды і ў кананічных Дабравесцях, не гледзячы на рэдакцыю, якой яны падвяргаліся і сёння пры ўважлівым прачытанні бачацца адгалоскі ідэі рэінкарнацыі ў адказе Ісуса Хрыста апосталам, калі яны пыталіся пра Іаана Хрысціцеля: “…Гэта Ілья, які павінен быў прыйсці, і прыйшоў, і яго не пазналі…”, а ў другім месцы: “Раві, хто саграшыў: ён ці бацькі яго?” - Хрыстос не акцэнтаваў увагу на абсурднасці пастаноўкі праблемы, калі адкінуць ідэю рэінкарнацыі: як можа саграшыць  сляпы, да свайго нараджэння? Гэта толькі тады магчыма,  калі сама  ідэя неаднаразовага увасаблення, пераўвасаблення ні ў кога не выклікае сумненняў.
Бус Белаяр, гэтак жа як і Хрыстос, уваскрос у нядзелю 23 сакавіка 368 года, а пра сорак дзён адбылося Прэабражэнне на Фаф-гарэ, ці па-іншаму на Белай гары Алатыр. Але ўсё гэта - прадмет веры, а не дакладных гістарычных фактаў і “Кніга Вялеса”, як і Евангеллі толькі прыадчыняе акенца ў іншы, духоўны свет, а душа чалавечая павінна сама зрабіць работу, каб уваскрэснуць з нябыту для вечнага жыцця.
5. Сонца крыжам не закрыеш!
Час працякае праз душы, струменіцца і пульсуе ў сэрцах. Мінулае цячэ праз цяпер, і ў сённяшнім здзяйсняюцца будучыя спадзяванні. У няўлоўна-плыткай сучаснасці сыходзіцца  прошласць і будучыня, а пасярэдзіне - Чалавек! Імгненне не паўтараецца ніколі, у гэтым яго каштоўнасць: быццам чаўнок у кроснах, перакрыжоўвае яно мінулыя стагоддзі з наступнымі. Падмурак будучыні закладваецца штодзённа, а краевугольным каменем, што ўмуроўваецца ў падмурак светабудовы - служаць духоўныя здабыткі дзядоў і прадзедаў: “Сын не можа тварыць нічога без бацькі, і не будзе тварыць, дакуль не ўбачыць Айца свайго, які творыць”. Сказана: без гістарычнай памяці пакаленні паміраюць самі ў сабе. Бяспомныя дэградуюць! Зразумеўшы памылкі дзядоў і бацькоў, іх можна выправіць. Дрэнна, калі дзеці і ўнукі, што прыходзяць на змену,  зжынаюць толькі тое, што сеялася іх бацькамі ў  бяздумнасці.
Свет адзіны і цэласны. Нельга яго разрываць на часткі. З жывога, бадай што адны чарвякі, могуць выжываць рассечанымі на кавалкі і генерыравацца ў цэлую асобіну. А чалавек, пасечаны мячамі, ці грамадства, раздробленае смутай,  да донца выпівае чары смертнай атруты. Усё ўзаемазвязана і ўзаемазалежна, і Сусвет -  таксама Жывы Арганізм! Як сёння, так і ўчора, як уверсе, так і ўнізе: “Царства, якое падзялілася само ў сабе - не будзе стаяць!” І не толькі зямныя царствы меліся на ўвазе. Праўду гавораць, што “ўзмах легкакрылага матылька спараджае ў далёкіх сусветах грамы і маланкі”, бо і “крыло мухі мае вагу”. Такія ісціны ведалі нашы продкі: адпрэчваючы мінулае, быццам сячэш сябе сякраю па нагах - куды пойдзе скалечаны? Чалавек на зямлі без Роду - сірата. Таму Зямля і Космас ва ўяўленнях нашых продкаў паяднаны суладдзем агульнай гармоніі жыцця. Вось як паказваецца ў “Кнізе Вялеса” надыход задыякальнай эпохі Цяльца (Каровы Земун, што разлівае па нябёсах Малако - Млечны Шлях):
Карова Земун тут у сіняе поле пайшла,
І зорныя травы скубла, і даваць пачала Малако.
Пацякло Малако па прадонню нябёсаў
І зорна заззяла над намі ў начы.
Глядзім мы, як свеціцца нам Малако -
І гэта Шлях Правы,
Па іншых шляхах мы ісці не павінны.
“Шлях Правы” – адзіны сапраўдны шлях, ідучы па якому чалавек (ці народ) трымаецца Нябеснага Закона (Права), а ўхіляючыся – утварае зло. У светапоглядзе старажытных славян існавала тры светы: Ява, Нава і Права (па-руску Явь, Навь і Правь) - тры сутнасці і сілы, якія валадараць і кіруюць сусветам, тры абліччы Бога. Ява - гэта яўлены матэрыяльны свет, народжаны Родам. Нава - свет духоўны, які наступае пасля смерці, свет прашчураў і Багоў. Права - усеагульны Закон, што валадарыць над светам, закон Быцця Сусвету і закон яго развіцця, гэта значыць, закон кручэння Калаўроту, змены Явы і Навы.
Першы закон Права - гэта закон Быцця. Род – ёсць Быццё. Род нарадзіў, нараджае і будзе нараджаць Светабудову. Род - найвышэйшае Боства нашых продкаў, Валадар Сусвету “і сэрц малых”, Ён аддзяліў Быццё ад Нябыту, Яву ад Навы, Праўду ад Крыўды - і тым вызначыў Шлях Правы. Сваім нараджэннем Род даў Сусвету і Закон Развіцця, закон змены Явы і Навы, змены Айца Сынам. Таму Род увасобіўся ў Сварогу, Сварог - у Пяруне,  а Пярун - у Дажбогу. Змена пакаленняў Багоў, выяўленне Імі новых абліччаў - ёсць Развіццё Сусвету, змена эпох у духоўным і праяўленым свеце. Рухаючай сілай перамен з’яўляецца Любоў, Лада-Матухна - гэта Сіла Роду, яго Дух, тое, што было да Святла і Агню, яна ёсць прычына апошніх, гэта і мужчынскі, і жаночы пачатак, і Жыццё, і Смерць. Гэта і Вялікая Маці, і яе Карова Земун, і Сын яе - Вялес…
Каб не рабаціла ў вачах ад мноства імёнаў Багоў, прывядзём адну з апошніх цытат “Кнігі Вялеса”, якая гучыць заключным акордам пісання: “Ёсць гэтак жа тыя, што ўводзяцца ў зман, пералічваючы Багоў, размяжоўваючы тым самым Сваргу. Яны будуць адвергнуты Родам як бязбожнікі. Хіба Вышань, Сварог і іншыя – сутнасць мноства? Бог жа – і адзіны, і шматаблічны. І няхай ніхто не падзяляе таго мноства і не гаворыць, што маем мы многіх Багоў. І вось Святло Ірыя ідзе да нас. І будзем мы годнымі Яго!”.
Хрысціянства зарадзілася далёка ад славянскіх земляў. Яно ўспрыняло язычніцтва як чужародную рэлігію: жорстка знішчаліся і самі жрацы, і старажытныя тэксты, і месцы пакланенняў. Але стагоддзямі народ  супраціўляўся і рознымі шляхамі ўносіў язычніцкі светапогляд у новую рэлігію, урэшце рэшт растварыўшыся ў хрысціянстве, утварыўшы унікальны сплаў народнай светапогляднасці – Рускае Праваслаўе, у назве якога па сугуччу праявіўся празрысты намёк на старажытнае светаразуменне. Прытым, у параўнанні з іншымі светапоглядамі ў славянскім пантэоне ўваскрашаецца Дух Святла, як Божая іпастась, адраджаецца Трыадзінства. Так што ўсведамленне-вынаходніцтва Тройцы, якое прыпісваюць айцам царквы, належыць хутчэй за ўсё не ім, а нашым продкам. Трыадзінства Рода праяўляецца ў трыадзінстве Явы, Навы і Права. Ява, яўлены свет - гэта свет Айца, Нава, духоўны свет - свет Сына, а Права – гэта Дух Святы, які з’ядноўвае два светы. З тлумачэння Аляксандра Асава, Ява становіцца Наваю, калі Айцец памірае ў Сыне, а Нава становіцца Яваю, калі Дух Айца зыходзіць на Сына. І ў гэтым зыходжані Духа ёсць Права.
Але гэта толькі адно з тлумачэнняў дахрысціянскай Тройцы (Трыглава), можна вывесці і іншае, якое праяўляецца ў нябеснай іерархіі. Нагадаем, што вышэйшае Боства славян – Род, Ён сабой народжаны, Ён Айцец Багоў, Ён і Маці іх, Ён усё, што ёсць, што было, і што будзе зноў: Род разам з Ладай нараджае Сварога, а затым і астатнія іпастасі Трыглава-Тройцы - Пяруна, Вялеса, Свентавіта. У цяперашняй жа тэагоніі мы ведаем толькі Тройцу (адной з іпастасяў якой з’яўляецца і Бог-Айцец) і, цалкам магчыма, што якраз такім багаслоўем і засланяюць ад нас сапраўднага Айца нябеснага, Усемагутнага і Ўсеўладарнага Рода, які этымалагічна апладніў такія агульнаславянскія ключавыя паняцці, як “нараджаць”, “народ”, “радзіма”, “родны” і гэтак далей.
6. Пачуй, нашчадак, песню славы!
У гістарычным працэсе ўсё прычынна-абумоўлена. Але следствы могуць наступаць і праз сотні гадоў пасля прычын. Чужымі рукамі толькі жар добра заграбаць. А што ж рабіць народам з чужымі ідэямі? Вельмі дорага яны каштуюць, гэта выдатна паказаў наш зямляк Іван Саланевіч. Прыходзіцца плаціць крывёю і жыццямі мільёнаў. З пачаткам перабудовы кожны год Расійская Федэрацыя змяншаецца на паўтара мільёна. Такая сёння цана замежных ідэй. Ці не занадта? Ці не прыйшоў час жыць сваім розумам?
І гэтую Ісціну добра ведаюць ноўгарадскія жрацы. Вось роспавед “Кнігі Вялеса” пра войны Русі з Грэцкаланню (4-е – 5-е ст. да н.э.): “Калі нашы прашчуры стварылі Сураж, пачалі грэкі прыходзіць гасцямі да нашых торжышчаў. І прыбываючы, усё аглядалі і, убачыўшы зямлю нашу, пасылалі да нас мноства юнакоў, і будавалі дамы і гарады для мены і гандлю.
І раптам убачылі мы іхніх воінаў з мячамі і ў даспехах, і хутка зямлю нашу яны прыбралі да сваіх рук, і пайшла іншая гульня. І тут мы ўбачылі, што славяне працуюць на іх, а грэкі святкуюць. І вось гэтак зямля наша, якая чатыры стагоддзі была за намі, стала грэчаскай… І мы павінны былі зноўку яе даставаць, і кроў праліваць сваю, каб зноў яна зрабілася роднай і багатай…”
Што было, тое і будзе… Тое, дарэчы, і ёсць. Прычыны цяперашняга бязладддзя ў тым, што мы паверылі ілжэдэмакратычным каштоўнасцям іншых народаў. “Что нужно Лондону, то рано для Москвы” - папярэджваў Аляксандр Пушкін. Савецка-партыйная бюракратыя з часам ператварылася ва ўнутранны клас эксплуататараў, таму яна і  змовілася з замежнымі акуламі імперыялізму. Перабудова, пачаўшыся зверху, прывяла да распаду адзінства дзяржавы, да жабрацтва і бяспраўя народа. Рыба смярдзіць з галавы. Той, хто разрывае і дробіць цэласны свет, няйначай выйшаў з прадоння; а хто працуе на з’яднанне, еднасць і гармонію - пасланнік нябёсаў.
Гістарычны працэс - не хаатычны збег абставін, не калейдаскоп падзей і фактаў, гісторыя - кіруемы працэс, якому ўласціва свая гармонія. Гэты працэс накіроўваецца не толькі людзьмі, якім часам здаецца, што самога Госпада схапілі за бараду, усякая гістарычная падзея высвечвае зорным сэрсам. Пасля веснавой паводкі вада вяртаецца ў прывычнае рэчышча. Праўда, рэкі можна паварочваць і гвалтам, але як у прыродзе, так і ў гісторыі, з гвалту нічога добрага не атрымліваецца. Сплываюць часы - і жыццё ўрываецца ў старое русла: глыбіннае праяўленне народнага духу застаецца нязменным. Гэта падкрэчліў Сталін, сказаўшы аднойчы, што “Гітлеры прыходзяць і адыходзяць, а народы застаюцца”.
Народ - катэгорыя вечная, бо калі і сыходзіць ён з гістарычнай арэны, як тое здарылася з фінікійцамі, шумерамі, інкамі і іншымі народамі, то ўсё роўна нешта пакідае пасля сябе і ўздзейнічае на гістарычныя працэсы іншых народаў. І кожны народ, вялікі ён ці малы, змагаецца пад вечным сонцам за Свае ідэалы справялівасці. Няма агульначалавечых! І не можа быць. Махляры ад палітыкі блефуюць, віжуючы  і цікуючы за сваімі змрочнымі мэтамі, яны не здольныя ўбачыць далей свайго крывавага гешефта. Падобныя тэорыі толькі ўводзяць у зман. У народа кожнай асобнай культуры свае каштоўнасці, нават аднолькавым словам яны надаюць іншае сэнсавае значэнне. Італьенец і рымлянін - не адзін народ, а розныя. Дух народаў па-рознаму падыходзіць да ключавых панняцяў, па-рознаму іх разумее, праяўляе і прамаўляе. Гісторыя славянства, у асаблівасці гісторыя беларусаў - вечная барацьба са злом. З народнага эпасу  вядома, што ў гэтай бітве перамагае дабро.
Пачуй, нашчадак, песню славы!
Трымай у сэрцы сваім Русь,
Якая ёсць, была і будзе
Зямлёю нашай.
Такі запавет. Нам яго пакінулі жрацы, ваяры-віцязі, былліныя героі, а па-іншаму -  дзяды і прадзеды нашых прадзедаў. А што мы маем сёння? Ці ўтрымалі зямлю, ці збераглі сэрца? Ці жывое яно? Дзе знайсці апіршча пад ногі свае? Словы дзядоў - словы мудрых. Словы Хрыста: “Царста нябеснае ўнутры вас ёсць…” - словы трох крыніц зліваюцца ў адну раку, усе яны гавораць: напружыцца трэба! Высілкі патрэбны. І толькі тады можа загрымець у нябёсах велічнай славай Святая Русь. Мы ўмеем, можам, калі захочам. Вось толькі захацець трэба. Бо мы ёсць мы. Няма падобных ваяроў у свеце, хто мог бы нас адолець на поле брані. Ніхто і ніколі не мог перамагчы славян, каля яны былі разам. Сумесна і суладна, жывыя і памерлыя. Але ж што здарылася з намі сёння?
У светапоглядзе нашых продкаў зямная радзіма толькі правобраз нябеснай Сваргі (Ірыю):
І наш абавязак яе бараніць ад чужынцаў,
І мы паміралі за Русь, за зямлю, як дзень памірае без сонца.
І неба цямнела. І вечар прыходзіў. І ён паміраў.
І ноч наставала. А ў цемрыве крочыў па Сварзе Вялес,
Ступаючы па Малаку Нябёс, ішоў у свае палацы,
Да зоркі Седавы, да Брамы - і там мы чакалі,
Каб песні спяваць і Вялеса ўслаўляць на вякі,
І Храм славасловіць Яго, што ззяе агнямі шматлікімі:
Так стаялі прад Госпадам мы, быццам чыстыя агнцы.
Храмам былі не рукатворныя будыніны, а ўвесь Сусвет: купалам - зорнае неба над галавою, аўтаром-падножжам – Зямля-Карміцелька, у якой спачывае дух продкаў. Святою лічылася зямля, памерці за яе – найвышэйшы подзьвіг! І таму паранены на полі брані набіраў у раны жменю сырой зямлі, каб утрымаць яе да смертнага часу. І калі паўставала перад ім Мара, то адступалася, гаворачы: “Я не мела сілы і таму не адолела віцязяў рускіх… Таму ты русіч, і застанешся ім, што набраў зямлі ў свае раны і прынёс яе ў Наву”. І забітым на полі ратным Перуніца давала выпіць жывой вады, і той, хто выпіваў яе, адпраўляўся да Сваргі на Белым кані. І там Пярунька яго сустракаў і заводзіў у свае Палацы, бо “дастане сабе новае цела, і так стане жыць, радуючыся і творачы малітвы за нас”. “Русы павінны быць вольнымі!”. А якое пастаянства барацьбы адкрываецца ў наступных радках: “Тысячу гадоў адбіваліся мы ад рамеяў і готаў. І сур’ю антскую, што была з намі, ніколі мы не забудзем, як і тое, што готы злучыліся з гунамі супраць нас. І Гуларэх напаў з поўначы, а гуны – з поўдня. І тут заплакала Рускалань, Борусія, таму што гуны злучыліся-зраіліся з готамі. Тут Русь паднялася сілай сваёй і адбіла гунаў, утварыўшы Край Антаў і Скуфь Кіеўскую”. Або: “І калі біліся з готамі, якія накладвалі на галовы свае рогі валоў і кароў, і скурамі прыкрывалі чрэслы свае, думаючы настрашыць гэтым рускіх, тады мы здымалі парткі і, агаляючы чрэслы свае, ішлі на бітву і іх паборвалі. І з тае пары ходзім мы аголенымі на сечу і перамагаем іх, гэтак жа як і грэкаў, падобных распешчаным ягнятам”.
Прачытаўшы гэтыя радкі, пачынаеш здагадвацца, адкуль бяруцца ва ўсходнеславянскіх народаў (паводле “Кнігі Вялеса”  “русаў”) такія падспудныя, архетыповыя дзействы: у час смяротнай небяспекі, у час бітвы ці ў час найвышэйшага напружання пачуццяў - разрываць кашулю на грудзях і агаляць грудзіну сваю.
Ці чуем мы, што гаворыць да нас Дух крыві? Ці не аглухлі нашыя сэрцы? Ці мы ўжо і не славяне зусім, а так сабе не зразумелыя мешанцы, якія не помняць адкуль яны і куды ім ісці? А мы ж былі не проста сабе людзьмі, а Дожбогавымі ўнукамі, сынамі Пяруна, дзяцьмі сонца!
7. Будзьце сынамі сваіх Багоў!
Вялес навучыў праайцоў нашых землі араць,
і злакамі іх засяваць, і зжынаць, і снапы завіваць на жнітве,
і ставіць той сноп у жытло, і ўшаноўваць Яго, як Айца Божага:
Айцом нашым, а Матухнай - Славу.
І таму мы павінны ў агонь кідаць зёлкі,
і Вялеса гукаць, і Матухну-Славу клікаць.
Бо яны навучылі ўшаноўваць нас нашых Багоў,
і за руку вадзілі, нібы немаўлят Пуцявінай Правай.
У адрозненне ад свяшчэнных пісанняў іншых народаў, напрыклад, іудзейскага, дзе Іегова абяцае “абранаму народу” запаветную зямлю, а па сутнасці - зямлю іншых народаў, абяцае скарыць непакорных, знішчыць дашчэнту, жрацы славян вучаць адваротнаму: “І не будзе сказана пра нас, што мы пакінулі нашыя землі і ўзялі іншыя, але скажуць пра нас, што мы моцна біліся за сябе”. Або: “І не будзе з намі той, хто ўзяўшы чужое, гаворыць, што робіць дабро. І не будзем мы такімі, як яны, нас жа вядзе наша Ясунь, і таму прыкладзём намаганне і трудамі нашымі пераможам усіх ворагаў да адзінага”.
І не заўсёды прыналежнасць славянству, рускаму духу атаясамляецца з прыналежнасцю па крыві, - перш за ўсё, рускасць – гэта асобая светапогляднасць, чуццё голаса сумлення, адчуванне справядлівасці і, самае галоўнае, Шлях па Законах Права - таму жрацы і абвінавачваюць Рурыка і Аскольда ў здрадзе сваім Багам, выкрываючы іх подлыя помыслы: “І вось Аскольд воінаў сваіх пасадзіў на лодкі і пайшоў рабаваць у іншыя месцы. І стала так. І пайшоў ён на грэкаў, каб прынізіць гарады іх і прыносіць ахвяры Багам у іхніх землях. Але гэта няправільна, бо Аскольд - не русіч, а вараг, і хоча ён зняважыць Зямлю Рускую, але загіне, робячы зло.
І Рурык - не русіч, таму што ён, як ліс той, шнырыў з хітрасцю ў стэпы і забіваў купцоў, якія яму давяраліся”.
Ідэя яднання і адзінства славян духоўным магнітам закладзена ў кожную старонку Кнігі. Чацвёртае тысячагоддзе да нашй эры… Праславяне-арыі разыходзяцца з прагерманскімі плямёнамі, але перад тым айцец Яруна (атаясамляецца многімі даследчыкамі з Арджунай “Махабхараты”) звяртаецца да Кісека (правадыра германскіх плямён): “Мы абодва мелі роды: і дзяцей, і мужоў, і жонак. А старэйшыя ў родзе мелі войны з ворагамі. І так вырашалі, каб плямёны злучалі авечак сваіх і жывёлу і адным племенем станавіліся. І гэтак жа раяць нам Багі”. Сталі падлічваць галасы: адны выказаліся за адзінства, а другія - супраць. І так разыйшліся і размежаваліся, вырашыўшы быць “чужымі адзін аднаму”. І былі яны слаўнымі кожны ў сваім краі, але не доўга такое працягвалася. “Прыйшлі язы ў край Кісека, - чытаем далей, - і пачалі забіраць гавяда. І тады Кісек напаў на іх. І ў першы дзень перамог, але на другі дзень сам быў разбіты. І пакрыліся месцы тыя варннём, і птушкі елі рэшткі людзей, павергнутых мячамі.
І  так сказаў айцец Яруна:
- Яку мёртва і чорна ад варання! І груганы граюць над родзічамі нашымі і ядзяць павергнутых.
І стала дрыдка на сэрцы Яравым, і клікнуў ён да родзічаў: “Падтрымайце Кісека і людзей яго! Сядлайце ўсе коней!”. І тады кінуліся ўсе на язаў, і змагаліся з імі дакуль не разбілі дашчэнту. І тут пачалі ведаць ісціну, што мы сілу мелі толькі калі былі разам - і тады ніхто не мог нас адолець”.
Ведаючы гэта, па-іншаму пачынаеш разумець гісторыю апошўніх вякоў. Быццам нейкая трэццяя сіла (не арыйская!) знарок нацкоўвала два роднасныя народы - славянаў і германцаў. Сіла гэтая - наддзяржаўная. Гэта яна сутыкае паміж сабой народы і развязвае войны. Сёння гэтую сілу называюць па рознаму, і “залатым міліярдам”, і “мондыялістамі”, і  “сусветным урадлам”, і “жыдамасонамі”…  Але не ў назве справа а ў сутнасці.
Той факт, што Ленін назаўсёды аказаўся ў Горках пасля таго, як на 4-тым кангрэсе Камінтэрма падняў пытанне аб выключэнні з камуністычных партый вядомых масонаў, гаворыць аб многім. Яны і сёння стаяць за спінамі прэзідэнтаў і ўрадаў многіх краін свету. І яны вельмі любяць рытуальныя дзействы і ўсякую містыку-кабалістыку. Успомнім, што за год да Вялікай Айчыннай вайны на Красную плошчу сеў нямецкі самалёт - у прыступе гневу Сталін загадаў растраляць усё кіраўніцтва “ПВО”. Магчыма, гэта мала выправіла сітуацыю, але ў канчатковым выніку нашы народы пераламалі хрыбет фашызма і перамаглі ў самай жорсткай вайне. У пачатку перабудовы нямецкі лётчык Пауль Руст зноў садзіцца на “Краснай плошчы” Масквы. Выпадкова?… Хто ведае, а хто і не ведае… Але велімі хутка абрушылася Берлінская сцяна, і пачалі выводзіцца  савецкія войскі з Еўропы. У гэтай вайне, што пачалася рытуальным дзействам, яшчэ ні Расія, ні краіны СНД не атрымалі перамогі. Каб мець сілы для барацьбы, не трэба забываць запаветы продкаў, бо толькі ў гэтым наша сіла, нязломнасць і магутнасць:
“ І зноў многія плямёны прыйшлі ў нашыя стэпы. І стала не бачна сонца ад стрэл. Але Русь была адзінаю. І мы ўзмаліліся да Сваргі за Божай дапамогай. І ад лязгату мячоў не чутно было чалавечых галасоў. І загінулі б усе, калі б не былі адзінымі”.
“Падзяляць і ўладарыць!” - даўно ўжо князі гэтага свету выпрацавалі прынцып валадарання, супрацьстаяць якому можа толькі еднасць. Адзінства славян рэальзавалася ў часы Грундвальскай бітвы - і пяцьсот гадоў нага ўзброеннага немца не ступала на нашы землі. Да таго часу, пакуль Расійская імперыя знаходзілася ў ваенным саюзе з Аўстравенгрыяй, абедзьве дзяржавы развіваліся паскоранымі тэмпамі. Агульна вядома таксама, за ўсю гісторыю ні адзін народ не падымаўся з кален з дапамогай “чужых” багоў ці “чужароднай” ідэалогіі, яшчэ Вяргілій прамовіў: “Выбіраючы Бога, мы выбіраем лёс”. Наадварот, запазычаныя ідэі спрыяюць заняпаду, бо са старыжытнасці разумелі: скарыць можна толькі пасля таго, калі пераламіць дух супраціўлення, зняважыць святыні народу і яго багоў, ці ў сучасным варыянце - даць заместа сапраўдных каштоўнасцяў і ідэалаў - ілжэкаштоўнасці ды ідалы, што паспяхова і зроблена на ўсёй постсавецкай прасторы.
Таму заклік ноўгарадскіх жрацоў актуальны і для цяперашняй рэчаіснасці: “Будзьце сынамі сваіх Багоў, і сіла іх будзе на вас да канца” - “І лепш нам загінуць, чым быць пад данінай і прыносіць ахвяры іхнім багам”. Пакуль не загінулі, слава Богу! Але ці жывыя мы, ці паўмёртвыя ўжо? І якому богу прыносім ахвяры? Пытанне часу… Запавет Арыя не састарэў і сёння, бо закранае і нашы словаблудныя часы:
“ І вось Сварог, які сутнасць Сам Творца, сказаў Арыю: “Створаны вы з праху зямнога. І будуць гаварыць пра вас, што вы - сыны Творцы, і станеце вы як сыны Творцы, і будзеце як дзеці мае, і Дажбог будзе Айцом вашым. І Яго вы павінны слухаць. І Ён скажа вам, што мець вам, і тое, што вам рабіць, і як гаварыць, і як чыніць трэбы.
І будзеце народам вялікім, і пераможаце вы ўвесь свет, і растопчаце іншыя роды, якія дастаюць свае сілы з каменняў і цуды твораць - павозкі без коней, і розныя дзівы без кудзеснікаў учвараюць”.
Нават не верыцца, што словы гэтыя запісаны ў дзевятым стагоддзі: “І тады ўсякі з вас будзе хадзіць нібы кудзеснік, і харчаванне для воінаў будзе стварацца з дапамогай закляццяў. Але воіны стануць рабамі шматслоўя (sic!). І ад тых шматлікіх слоў вы пазбавіцеся мужнасці, і станеце рабамі даніны і залатых манет, і за манеты захочаце прадацца ворагам.
І тады Багі скажуць вам:
- Любіце Запавет айца Арыя! Ён для вас Зялёны Свет і жыццё! І любіце сяброў (!) сваіх, і будзьце мірнымі паміж народамі!”
8. Слова жрацоў
На заканчэнне хацелася б прывесці даслоўна малітву Вялікаму Трыглаву, якою і пачынаецца “Кніга Вялеса”:
ПРАСЛАЎЛЕННЕ ВЯЛІКАГА ТРЫГЛАВА
1. “І вось пачніце:
найперш – галаву прад Трыглавам схіліце!” –
так мы пачыналі,
вялікую славу Яму спявалі,
Сварога – Дзеда Багоў усхвалялі,
які нас чакае.
2. Сварог – Божскаму Роду начатак
і Роду ўсякаму – вечная студня,
якая сцякае летам ад Крыні нябеснай,
і ў зіму ж ніколі ж не замярзае,
і жывіць тою вадою п’юшчых!
3. Жывіліся й мы да скону,
     не адыйшлі пакуль да Сварога,
     да райскіх гаёў і шчасных лугоў!
4. І Грамавержцу – Богу Пяруну,
Богу бітвы і барацьбы,
гаварылі:
“Ты, што ажыўляеш яўленае,
не пераставай круціць Калаўрота!”
5. Ты, хто вёў нас Сцязёю Правай
да бітвы і трызны вялікай!”
6. О тыя, што ўпалі  на полі брані,
тыя, якія яшчэ ідуць,
жывіце вы вечна ў раці Пярунавай!
7. І Свентавіту ўздымалі славу,
бо Госпадам Правы і Явы паўстаў Ён!
Яму хваласпевы спяваем,
Свентавіт жа - гэта Святло.
Бачылі мы праз Яго Белы Свет.
8.  Глядзіце - Ява існуе!
Ён нас зберагае ад Навы!
Яго хваласпевамі славім!
          9.   Мы танцавалі - Яго апявалі
і дазываліся Госпада нашага,
бо Бог той Зямлю разам з сонцам насіў,
і зоры трымаў,
і Свет мацаваў.
10.     Слаўце вялікага Свентавіта:
    “Богу нашаму слава!”
    Журыцеся ж нашым сэрцам –
    бо гэтым маглі мы адпрэчыцца
    ад злога нашага дзеяння,
    і прыцяклі да дабра.
     Няхай абдымаюцца Божыя Дзеці!
11. І гаварыце:
“Усё створанае не ўваходзіць
  у розум раздраны!”
12.   Адчуйце гэта, бо толькі гэтае ўмееце,
  таму што тайна тая Вялікая ёсць,
       што Сварог і Пярун -
        у той жа час і Свентавіт.
13.   Гэтыя двое ахопліваюць нябёсы,
        змагаюцца тут Чарнабог з Белабогам
        і Сваргу падтрымліваюць,
         каб не быў звергнуты Бог Свентавіт.
14.   За тымі двума - Вялес, Хорс і Стрыбог.
                Затым - Вышань, Леля і Леціца.
15.    Затым - Радагошч, Крышань і Каляда,
         кожны ледзь не Ўсеўладарны.
16.    Услед ідуць Сіва, Яр і Дажбог.
А вось Белаяр, Ладо, гэтак жа і Купала,
і Сеніч, і Жыціч, і Веніч,
і Зерніч, Аўсеніч, і Просіч,
і Студзіч, і Лёдзіч, і Люціч.
17. За імі следам Птушыч, Зверыч і Міліч,
Дожджыч, Плодзіч і Ягадзіч,
       Пчоліч, Трэсціч і Клёніч,
Азёрыч, Ветрыч, Саломіч,
і Грыбіч, і Ловіч, Бяседзіч,
і Снежыч, і Странніч, і Свендзіч,
Радзіч, Свіеціч,  Каровіч,
і Красіч, і Травіч, і Сцебліч.
18. За імі ёсць -
Радзіч, Масленіч, Жывіч,
Ведзіч, Ліствіч, Квеціч,
Водзіч, Зорыч, Громіч,
Земіч, Ліпіч і Рыбіч,
Бярозіч, Зяленіч і Горыч,
Страдзіч, Спасіч і Лістверзіч,
і Мысліч, і Госціч, і Раціч,
Стрыніч і Чур-Родзіч,
і тут Семаргл-Агнябог –
Ён чысты і ярасны, хутканароджаны.
19. І ёсць гэта - Трыглавы Ўсеагульныя.
20. І вось ідзеш ты,
журбу адкінуўшы,
і адчыняеш Браму,
і ўваходзіш сюды -
у гэты прыгожы Ірый,
дзе Ра-рака працякае,
што размяжоўвае Нябесную Сваргу і Яву.
21. І Чыслабог нашыя дні тут падлічвае,
Ён гаворыць свае чыслы Багам:
Быць Дню Сварога, ці быць Ночы,
ці час спаць.
Паколькі Ён - яўскі,
То сам Ён у Божым Дні.
У ночы ж нікога няма,
адно - Бог Дід-Дуб-Сноп наш.
22. Слаўся, Пяруне - Бог Агнякудлы!
Ты пасылаеш стрэлы на ворагаў,
верных вядзеш Пуцявінай Правай.
Ты ж воінам - гонар і суд,
Усёправедны Ты - золатарунны і літасцівы!
23. Як памрэш.
Адыйдзеш да ніваў Сварогавых,
І слова займееш там Перуніцы:
“І ніхто іншы - то рускі воін,
зусім не вараг ён, не грэк -
а славянскага слаўнага роду,
ён прыходзіць сюды, апяваючы,
Матухну вашу,
Сва Маці нашу,
на Твае лугі, магутны Сварожа!”
24. І Сварог Нябесны прамовіць:
“Дык ступай жа, сын мой,
да красы той вечнай!
Там убачыш ты дзеда і бабу.
О! Як будзе ім радасна
раптам убачыць цябе ў весялосці!
Да гэтага дня яны слёзы лілі, -
цяпер жа могуць узрадавацца
аб жыцці тваім вечным
да сканчэння вякоў!
25. Тую красу не адчулі яшчэ вы.
Ды паколькі вы ў войску Ясуні -
вы зусім не такія, як грэкі,
вы іншую маеце славу.
Вы дайшлі да нашага Ірыя,
тут цудныя ўбачылі кветы
і дрэвы, таксама - лугі.
26. Вы павінны звіваць тут снапы,
       працаваць для Жніва на нябесных нівах,
                і ячмень палоць, і проса збіраць
        у засекі Сварога Нябеснага.
        Бо тое багацце іншае!
27. Вы былі на зямлі
 у праху,
 у хваробах усе і ў пакутах –
 сёння ж будуць мірныя дні”.
28. Мы стаялі на месцы сваім
 і з ворагам біліся мужна,
а калі ж мы са славаю палі,
то сюды адыйшлі, як і тыя.
29. І вось Матухна-Сва б’е крыламі
абапал бакоў сваіх,
быццам бы ахопленая агнём,
уся зіхаціць святлом.
І ўсё пер’е Яе - найпрыгожшае:
чырвонае, сіняе ды бурнастае,
жоўтае ды сярэбранае,
залатое і белае.
30. І гэтак жа ззяе, як Сонца-Цар,
лётае па солнапуццю,
і гэтак жа сіхаціць седзьмыя красой,
запаведанай ад Багоў.
31. І Пярун, угледзеўшы Яе,
      узгрыміць грамамі ў тым небе ясным.
       І вось гэта - нашае шчасце.
      І мы павінны прыкласці ўсю моц,
       каб убачыць,
як адсякаюць
наша старое жыццё ад новага -
гэтак жа, як рассякаюць
дровы ў дамах агнішчанскіх.
32. І Матухна Слава
крыламі б’е.
Ідзём мы пад нашы сцягі,
І гэта - сцягі Ясуні!