Радзiма мая...

Беларуски Куток
Светлана Борновалова
Радзiма мая...
* * *


Радзiма мая, беларусачка...
Матулiна белая хустачка
ды поўныя прыгаршчы
                тае вады,
што пiлi з крынiчкi дзяды...


Радзiма мая - нiбы донечка
з далонямi цёплага сонечка
ды белыя воблачкi ў сiнi,
вунь, ластаўкi лётаюць з iмi.


Рамонкамi хмарынкi паразганю,
вясёлку з тых красак вясеннiх спляту,
каб сэрца не стыла
                i бiлася лёгка,
ды песнi спяваў салоўка.




---хустачка(белор. язык) - платочек
---донечка(белор. язык) - доченька
---сонечка(белор. язык) - солнышка
---рамонкi - ромашки
---вясёлка - радуга
---краскi - цветы
19 октября 2004г.